Главная » 2015 » Август » 8 » Моладзь — на ўборцы ўраджаю
22:19
Моладзь — на ўборцы ўраджаю

У хлебаробаў раёна пачынаецца самая адказная пара сельскагаспадарчых работ — жніво. У гэтай рабоце актыўны ўдзел прымае таксама і моладзь.

Ганцавіцкі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” зацвердзіў палажэнне аб правядзенні раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур у 2015 годзе сярод моладзі.

Мэты і задачы спаборніцтва — прыцягненне маладых людзей да рэалізацыі палітыкі дзяржавы па адраджэнні сяла; забеспячэнне своечасовай і якаснай уборкі зернявых і зернебабовых культур; павышэнне ў маладзёжным асяроддзі прэстыжу прафесіі механізатара.

У раённым спаборніцтве прымаюць удзел маладзёжныя ўборачныя экіпажы камбайнераў, а таксама маладыя вадзіцелі транспартных сродкаў, занятыя на адвозцы зерня.

Пераможцамі раённых спаборніцтваў прызнаюцца экіпажы ўборачных агрэгатаў, якія дабіліся максімальных намалотаў зерня пры высокай якасці работ, а таксама ўлічваюцца прытрымліванне працоўнай дысцыпліны і выкананне тэхнікі бяспекі. З улікам рознай прадукцыйнасці зерняўборачных камбайнаў пераможцы спаборніцтва вызначаюцца па максімальным намалоце зерня на вызначаны камбайн. Намалот на вызначаны  камбайн разлічваецца, зыходзячы з намалоту на фізічны камбайн і памножаны на паправачны каэфіцыент адпаведнай маркі камбайна, устаноўленай з улікам прапускной здольнасці хлебнай масы.

Пераможцамі спаборніцтваў прызнаюцца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў тыя, хто дабіўся найбольшых паказчыкаў на адвозцы зерня ад камбайнаў у разліку на адну тону грузападымальнасці транспартнага сродку пры ўмове недапушчэння страты зерня, выканання тэхнікі бяспекі і працоўнай дысцыпліны.

Пераможцы ўзнагароджваюцца сувенірамі і граматамі райкама “БРСМ”, граматамі і падарункамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ў адпаведнасці з Комплексам мер па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Ганцавіцкім раёне ў 2015 годзе.

Просмотров: 685 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования