Главная » 2019 » Июль » 20 » "МОЛАДЗЬ - ЗА ЎРАДЖАЙ!"
08:59
"МОЛАДЗЬ - ЗА ЎРАДЖАЙ!"

У хлебаробаў Ганцаўшчыны пачалася самая адказная пара сельскагаспадарчых работ — жніво. У гэтай рабоце актыўны ўдзел прымае таксама і моладзь.

Ганцавіцкі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” зацвердзіў Палажэнне аб правядзенні раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур у 2019 годзе сярод моладзі "МОЛАДЗЬ - ЗА ЎРАДЖАЙ!".

Мэты і задачы спаборніцтва — прыцягненне маладых людзей да рэалізацыі палітыкі дзяржавы па адраджэнні сяла; забеспячэнне своечасовай і якаснай уборкі зернявых і зернебабовых культур; павышэнне ў маладзёжным асяроддзі прэстыжу прафесіі механізатара.

У раённым спаборніцтве прымаюць удзел маладзёжныя ўборачныя экіпажы камбайнераў.

На ганцавіцкіх палях працуюць 3 маладзёжных экіпажа ў складзе: Ясько Максіма Міхайлавіча і Малышка Анатолія Валер’евіча з ААТ "Бярозавец" на камбайне маркі КЗС-10, Ленкаўца Дзмітрыя Сяргеевіча і Петрашэвіча Васілія Васільевіча з ААТ "Адраджэнне" на камбайне маркі КЗС-10, а таксама Рабцэвіча Аляксандра Ўладзіміравіча і Рабцэвіча Ўладзіміра Андрэевіча з ААТ "Адраджэнне" на камбайне маркі КЗС-1218.

Пераможцамі раённых спаборніцтваў прызнаюцца экіпажы ўборачных агрэгатаў, якія дабіліся максімальных намалотаў зерня пры высокай якасці работ, а таксама ўлічваюцца прытрымліванне працоўнай дысцыпліны і выкананне тэхнікі бяспекі. З улікам рознай прадукцыйнасці зерняўборачных камбайнаў пераможцы спаборніцтва вызначаюцца па максімальным намалоце зерня на вызначаны камбайн. Намалот на вызначаны камбайн разлічваецца, зыходзячы з намалоту на фізічны камбайн і памножаны на паправачны каэфіцыент адпаведнай маркі камбайна, устаноўленай з улікам прапускной здольнасці хлебнай масы.

Па выніках спаборніцтваў пераможцы будуць ўзнагароджаны сувенірамі і граматамі Ганцавіцкага раённага камітэта ГА “БРСМ”.

Просмотров: 419 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования