19:27 Падведзены вынікі спаборніцтваў па ўборцы зерневых культур сярод моладзі | |
27 жніўня ў аграгарадку Кукава Ганцавіцкага раёна адбылося свята "Дажынкі - 2017", дзе сваі ўзнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтваў па ўборцы зерневых культур сярод моладзі. У пачатку ўборачнай кампаніі Ганцавіцкі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” зацвердзіў палажэнне аб правядзенні раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зернявых культур у 2017 годзе сярод моладзі. Мэты і задачы спаборніцтва — прыцягненне маладых людзей да рэалізацыі палітыкі дзяржавы па адраджэнні сяла; забеспячэнне своечасовай і якаснай уборкі зернявых і зернебабовых культур; павышэнне ў маладзёжным асяроддзі прэстыжу прафесіі механізатара. Па выніках спаборніцтваў пераможцамі сталі: сярод моладзевых уборачных экіпажаў: 3 месца - маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Адраджэнне» ў складзе Ашкала Кірыла Вітальевіча і Петрашэвіча Васіля Васільевіча; 2 месца - маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Адраджэнне» ў складзе Рабцэвіча Аляксандра Уладзіміравіча і Рабцэвіча Уладзіміра Андрэевіча; 1 месца - маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Хатынічы» ў складзе Крупеніча Сяргея Васільевіча і Канановіча Сяргея Сяргеевіча. Сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа: Пераможца конкурсу - Мелехавец Аляксей Валер'евіч, вадзіцель грузавога аўтамабіля адкрытага акцыянернага таварыства «Любашава». Пад час раённага свята "Дажынкі - 2017" пераможцы ўзнагароджаны сувенірамі і граматамі Ганцавіцкага раённага камітэта ГА “БРСМ”, падарункамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама Ганцавіцкай РА РГА "Белая Русь". Фота - "Савецкае Палессе" | |
Просмотров: 583 | |