17:13 Перамогу на выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў А.Лукашэнка | |
Паводле папярэдніх
вынікаў
галасавання, на выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка,
набраўшы 79,67 працэнта. Аб гэтым паведаміла сёння ў Інфармацыйным
цэнтры ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
За Рыгора Кастусёва аддалі свае галасы 1,97 працэнта выбаршчыкаў, за Аляксея Міхалевіча - 1,02 працэнта, Уладзіміра Някляева - 1,77 працэнта, Яраслава Раманчука - 1,97 працэнта, Віталя Рымашэўскага - 1,1 працэнта, Андрэя Саннікава - 2,41 працэнта, Мікалая Статкевіча - 1,04 працэнта, Віктара Цярэшчанку - 1,08 працэнта, Дзмітрыя Уса - 0,48 працэнта. Супраць усіх прагаласавалі 6,47 працэнта выбаршчыкаў. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, яўка склала 90,66 працэнта, або больш як 6 млн. 430 тыс. чалавек, супраць 92,7 працэнта ў 2006 годзе. | |
Просмотров: 572 | |