Главная » 2016 » Июнь » 20 » Сустрэча ў рамках праекта «Кніга.BY»
11:25
Сустрэча ў рамках праекта «Кніга.BY»

17 чэрвеня на Ганцаўшчыне прайшоў абласны фестываль-конкурс “Маладзёжны квартал 2016”. 

Цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Праскурава таксама прыняла ўдзел у свяце. У літаратурнай гасцёўні была арганізавана сустрэча з пісьменнікамі Беларусі Валерыем Гапеевым і Святланай Локтыш. Мерапрыемства адбылося ў рамках рэспубліканскага праекта “Кніга.by”, які быў створаны па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. 

Яго мэтай з'яўляецца фарміраванне ў моладзі патрэбнасці ў кнізе, чытанні, у духоўным і інтэлектуальным росце, самасвядомасці і самаадукацыі, актыўнае ўключэнне маладых карыстальнікаў у культурна-асветніцкую дзейнасць бібліятэкі.

Творчасць Валерыя Гапеева добра знаёма чытачам Ганцаўшчыны. Яго аповесці “Ведзьміна тоня”, “Пастка для рыцара”, “Урокі першага кахання” і інш. добра чытаюцца не толькі падлеткамі, але і дарослымі, актыўна абмяркоўваюцца ў розных аўдыторыях. Валерый Мікалаевіч, як аказалася, не толькі добры пісьменнік, але цудоўны суразмоўца.

Святлана Локтыш – паэтка Ганцаўшчыны, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар зборніка вершаў “Вышыванка”. На сустрэчу жанчына прынесла свой дзённік, які пісала ў падлеткавым узросце, дзялілася сваімі ўражаннямі ад прачытанных старонак, якія апавядаюць пра даўно мінулыя падзеі яе жыцця. Паэтка не толькі чытала вершы, але і праспявала песню пра Беларусь.

Госці вечарыны адказвалі на пытаннні і на памяць аб сустрэчы пакінулі аўтографы ў сваіх кнігах з фондаў бібліятэкі.

Просмотров: 555 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования