23:20 Турнір па панкратыёне памяці Паўла Зуйкевіча | |
Варта адзначыць, што слова “панкратыён” са старагрэчаскага пераводзіца як “сіла”, “моц удару”. Гэтая спартыўная дысцыпліна з’яўляецца сумессю бокса і барацьбы. Яшчэ ў 648 годзе да нашай эры яна ўваходзіла ў праграму Алімпійскіх гульняў. Гісторыкі сцвярджаюць, што чэмпіёнамі менавіта па гэтым відзе спорту былі Платон і Піфагор. Панкратыён быў вельмі папулярны ў народзе, а пераможцы станавіліся нацыянальнымі героямі. Сучасны панкратыён — гэта паядынак паміж спартсменамі, у якім дазваляецца прымяняць практычна ўвесь арсенал тэхнічных прыёмаў вольнай барацьбы, дзюдо, самба, каратэ, тайскага бокса і іншых відаў адзінаборстваў. Дарэчы, Ганцаўшчына мае непасрэднае дачыненне менавіта да гэтага віду спорту. Старшыня спартыўнага клуба “Мядзведзь”, які культывуе ў нашым раёне змешаныя адзінаборствы, Аляксандр Дулік з’яўляецца віцэ-чэмпіёнам свету па панкратыёне. Гэтае ганаровае званне ён атрымаў летась на міжнародных спартыўных спаборніцтвах у Венгрыі. А пастаянны член клуба Крысціна Стральчэня — двухкратны прызёр чэмпіянату свету па гэтым відзе спорту. У турніры па панкрытыёне памяці Паўла Зуйкевіча плануецца ўдзел каманд з Ганцавіч, Мінска, Белаазёрска, Ляхавіч, Азярэчча і Пінска. Усіх прыхільнікаў спорту запрашаем 19 снежня на турнір у сярэднюю школу № 1 райцэнтра. Пачатак у 11.00. | |
Просмотров: 481 | |