Главная » 2019 » Сентябрь » 10 » У школу з Добрым Сэрцам!
17:05
У школу з Добрым Сэрцам!

Рабіць добрыя справы для тых, каму яны асабліва неабходныя, – дэвіз валанцёраў БРСМ “Добрае Сэрца”. Таму кожны год на пачатак навучальнага года ГА “БРСМ” і валанцёрамі “Добрага Сэрца” арганізоўваецца дабрачынная акцыя “У школу з Добрым Сэрцам”.

У пярвічнай арганізацыі БРСМ школы ў рамках акцыі валанцёрамі быў арганізаваны збор канцылярскіх і спартыўных прыладаў, тавараў для дзіцячай творчасці, развіваючых настольных гульняў, навучальных дапаможнікаў.

Дарэчы, актыўны ўдзел у акцыі прынялі не толькі вучні, але і іх бацькі і настаўнікі. У выніку было сабрана шмат канцэлярскіх прылад, цукерак, развіваючых гульняў, якія пасля былі сфарміраваны ў падарункі. Гэтыя падарункі былі ўручаны дзецям са шматдзетных, малазабяспечаных і няпоўных сем’яў нашага аграгарадка Люсіна.

Акцыя дапамагла сфарміраваць у вучняў пачуцці гуманнасці і міласэрнасці, спагады і дабрыні. Рабіце дабро і яно абавязкова вернецца да вас.

Занька Аліна, сакратар п/а БРСМ ДУА "Люсінскі д/с-СШ імя Якуба Коласа".

Просмотров: 303 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования