02:50 Валерыя Комель — майстар спорту! | |
1 і 2 красавіка ў Брэсце прайшоў Кубак Беларусі па спартыўнай хадзьбе сярод юніёраў і юніёрак. Удзел у спаборніцтвах прыняла і ганцаўчанка Валерыя Комель. На дыстанцыі 10 кіламетраў наша зямлячка, якая зараз вучыцца ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна, з вынікам 48 хвілін 10 секунд заняла першае месца! Гэты вынік дазволіў Валерыі Комель не толькі стаць пераможцай Кубка Беларусі, але і выканаць кваліфікацыйны нарматыў на званне майстра спорту. Пасля завяршэння спаборніцтваў Валерыя дала каментарый афіцыйнаму сайту Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі: “Сегодня я установила личный рекорд, а также выполнила норматив мастера спорта. Чувствую, что могла выступить лучше, но, к сожалению, соперницы не поддержали мой порыв. Также выполнила норматив для участия в чемпионате мира по спортивной ходьбе среди команд, и надеюсь улучшить свой результат в ближайшее время на соревнованиях в Риме”. | |
Просмотров: 451 | |