16:27 Віншаванне ад кіраўніцтва раёна з Днём Канстытуцыі | |
Паважаныя жыхары раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Канстытуцыі – адным з асноўных дзяржаўных святаў Рэспублікі Беларусь! Дата 15 сакавіка займае асаблівае месца і ў святочным календары рэспублікі, і ў яе гістарычным летапісе. У гэты дзень быў прыняты Асноўны Закон краіны – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя нашай дзяржавы замацоўвае правы і волі грамадзяніна Беларусі. Аб’яўленыя ў 1994 годзе прынцыпы народаўладдзя, верхавенства права, сацыяльнай справядлівасці, сталі рэаліямі сённяшняга дня. Мы па праве ганарымся сваёй Канстытуцыяй, якая ўвабрала ў сябе лепшыя традыцыі і дасягненні нацыянальнага заканадаўства і адказвае міжнародным стандартам. У ёй зроблены выбар у карысць стварэння, умацавання палітычнай стабільнасці, паспяховага эканамічнага развіцця, станоўчага маральнага і палітычнага клімату. Усе мы хочам бачыць сваю краіну моцнай і незалежнай. Дасягненне гэтай мэты залежыць ад кожнага з нас, ад нашага шчырага імкнення прымяніць свае веды, сілы і магчымасці для рэалізацыі норм і прынцыпаў Канстытуцыі. Напярэдадні надыходзячага свята жадаем усім вам новых здзяйсненняў, моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і аптымізму. Няхай свята надасць сіл і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт на выгоду роднай Бацькаўшчыны.
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў | |
Просмотров: 444 | |