Лічаныя дні аддзяляюць Ганцавічы ад Дня беларускага пісьменства.
23 жніўня раён наведала першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. У суправаджэнні старшыні райвыканкама Уладзіміра Столяра яна пабывала на асноўных пляцоўках свята. Пры ўдзеле абласных службаў, з улікам прапаноў галоўнага рэжысёра свята Вячаслава Паніна была ўзгоднена праграма рэспубліканскага мерапрыемства. А пазаўчора ход падрыхтоўкі горада да свята праінспектаваў кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар.