Маладыя
людзі летам могуць няблага зарабіць, было б толькі жаданне. Нядаўна Ганцавіцкі РК
ГА "БРСМ” заключыў з раённым спажывецкім таварыствам, СВК "Бярозавец”, СГВК
"Любашава” дагаворы на фарміраванне трох студэнцкіх атрадаў на базе гэтых
прадпрыемстваў для працаўладкавання моладзі на летні перыяд. Згодна з імі, у
райспажыўтаварыстве ствараецца сэрвісны, а ў сельгаскааператывах – два
сельскагаспадарчыя атрады на перыяд уборачнай кампаніі. Зараз тры атрады яшчэ
фарміруюцца, таму юнакі ва ўзросце ад 16 гадоў, якія могуць папрацаваць і з
карысцю правесці свій вольны час, могуць звяртацца ў РК ГА "БРСМ” па адрасу:
вул. Кастрычніцкая, 1, каб. 223, або па тэлефоне 2-38-00.