15 кастрычніка на Брэстчыне стартуе традыцыйны месячнік "Чалавек з белай
палкай”. Ён закліканы прыцягнуць увагу грамадства да праблем інвалідаў
па зроку. У рамках месячніка ў вобласці пройдуць лекцыі і сустрэчы ў
працоўных калектывах, конкурс "Я – самы рэабілітаваны”.