Упэўненай перамогай футбалістаў "РЖКГ” завяршыўся адкрыты чэмпіянат
раёна па міні-футболе. Апошнія гульні першынства прайшлі ў нядзелю, 3
лютага.
У апошняй сустрэчы чэмпіянату будучым пераможцам трэба было не саступіць
камандзе "СВК "Бярозавец”. Аднак у аматараў футбола не было ніякіх
сумненняў, што каманда "РЖКГ” і ў гэтым паядынку атрымае перамогу. Так
яно ў выніку і адбылося: гульня завяршылася з лікам 10:3 на карысць
футбалістаў з камунгаса.
За другое месца перад апошнім гульнявым днём, акрамя каманды "ПМК-14”,
прэтэндавалі і футбалісты "Сатурна” з Ганцавіч. Для гэтага ў асабістай
сустрэчы ім трэба было перамагчы сваіх сапернікаў з бу
...
Читать дальше »