Главная » 2017 » Ноябрь » 13 » Маладзёжныя білеты новага ўзору ўрачыста ўручаць актывістам БРСМ
09:08
Маладзёжныя білеты новага ўзору ўрачыста ўручаць актывістам БРСМ

Абноўлены маладзёжны білет грамадскай арганізацыі ўяўляе сабой пластыкавую картку, якая змяшчае ўсю неабходную інфармацыю, у тым ліку асабістыя дадзеныя яе трымальніка, а таксама іншыя звесткі. На пярэднім баку білета ўказаны прозвішча, імя, імя па бацьку члена арганізацыі, дата яго нараджэння, дата і месца выдачы білета, а таксама фатаграфія і асабісты нумар. Кожнай карце прысвоены ўнікальны код прыналежнасці да вобласці і канкрэтнага тэрытарыяльнага камітэта — своеасаблівы аналаг аўтамабільнага нумару.

Партнёрам праекта БРСМ «Маладзёжны білет — твая сацыяльная абарона!» выступіла беларуская кампанія «Autоhelp» — адна з найбуйнейшых праграм лаяльнасці на прасторах Беларусі (больш за 550 тысяч актыўных карт і сотні кропак іх прыёму).

Такім чынам новы маладзёжны білет стане рэальнай сацыяльнай падтрымкай для сябраў БРСМ: яго ўладальнік аўтаматычна становіцца удзельнікам дысконтнай праграмы кампаніі «Autоhelp» і зможа скарыстацца паслугамі партнёраў гэтай сістэмы: набываць тавары са зніжкамі, удзельнічаць у эксклюзіўных акцыях (як у сталіцы і абласных цэнтрах, так і ў невялікіх населеных пунктах па ўсёй Беларусі).

Новы білет дазволіць Саюзу моладзі не толькі выкарыстоўваць у рабоце сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, але і ўкараніць элементы электроннага дакументаабароту. Пластыкавая картка забяспечыць дакладны ўлік і перамяшчэнні членаў арганізацыі па прынцыпе «аднаго акна».

Выдача маладзёжных білетаў новага ўзору адбудзецца падчас правядзення маладзёжнага форуму, які аб’яднае больш як 300 лідараў і актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Надзея НІКАЛАЕВА, Звязда

Просмотров: 892 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования