Главная » 2017 » Март » 29 » НАШЫ Ў РЭСПУБЛІКАНСКІМ ЗЛЁЦЕ ВЫНАХОДНІКАЎ
15:46
НАШЫ Ў РЭСПУБЛІКАНСКІМ ЗЛЁЦЕ ВЫНАХОДНІКАЎ

У горадзе Пінску прайшоў 15 абласны злёт рацыяналізатараў, у якім прынялі ўдзел і каманды з розных рэгіёнаў Брэстчыны.

Удзел у мерапрыемстве ўжо каторы год запар прыняла і каманда Ганцавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельгасвытворчасці пад кіраўніцтвам Мікалая Макатрэвіча — кіраўніка гуртка “Вынаходнік”, які працуе ў прафліцэі.

Па выніках злёту маладыя ганцавіцкія рацыяналізатары ў чарговы раз даказалі, што з’яўляюцца аднымі з лепшых у вобласці і занялі другое агульнакаманднае месца. А ўсяго на рахунку нашай каманды — пяць дыпломаў.

Так, дыпломам за першае месца адзначаны трэнажор экскаватара-маніпулятара. Таксама дыплом атрымаў навучэнец прафліцэя Ілья Валасюк, які стаў лепшым у намінацыі “Лепшы малады рацыяналізатар у сістэме адукацыі Брэсцкай вобласці”. За сваю “Візітную картку” наша каманда рацыяналізатараў атрымала трэцяе месца, а сістэма для прамыўкі фільтраў вады, якую прадставілі ганцавіцкія рацыяналізатары, таксама ўзнагароджана дыпломам за трэцяе месца.

Фота з архіва Ганцавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці

Просмотров: 618 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования