07:11 "Навядзем парадак разам" | |
Беларусь другі год запар далучаецца да правядзення сусветнай экалагічнай акцыі “Зробім!” Па ўсёй краіне ў рамках акцыі пройдуць мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі, ліквідацыі несанкцыянаваных звалак адходаў і іншае. На Ганцаўшчыне добраўпарадкаванню ўдзяляецца шмат увагі, але заўсёды знойдуцца месцы, дзе неабходна прыбраць і навесці парадак, як у населеных пунктах, так і ў лясах, а таксама на прыбярэжных тэрыторыях вадаёмаў. Менавіта 2 кастрычніка ў раёне і запланавана правесці генеральную ўборку перад зімой. Да акцыі ўжо далучылася большасць прадпрыемстваў і арганізацый Ганцаўшчыны. Больш таго, у рамках мерапрыемства таксама будзе арганізаваны маштабны збор другаснай сыравіны. Усе жадаючыя паўдзельнічаць у сусветнай акцыі “Зробім!” могуць звяртацца ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па тэлефоне 2-41-69. | |
Просмотров: 600 | |