Рэдакцыя газеты «Звязда» пры інфармаційнай падтрымцы ГА «БРСМ» і Міністэрства адукацыі чарговы раз праводзіць маладзёжны творчы конкурс «Я — малады. І мне не ўсё роўна!», абвешчаны у «Чырвонцы. Чырвонай змене». Ён, як і папярэднія, разлічаны найперш на беларускамоўную моладзь, якая збіраецца паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, каб у далейшым, магчыма, звязаць сваё жыццё з гэтай прафесіяй. Не будзем таіць, што творчая «планка» нашага конкурсу даволі высокая. Малады чалавек, які збіраецца прысвяціць сваё жыццё гэтай цікавай, але нялёгкай сферы, павінен усведамляць: каб стаць журналістам, аднаго толькі жадання мала. Трэба мець дапытлівы розум, вострае вока і лёгкае пяро. І яшчэ — пастаянна працаваць над сабой.
...
Читать дальше »