00:42 Падарунак да Дня беларускага пісьменства | |
4 верасня 2011 года ў Ганцавічах пройдзе рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства.
З гэтай нагоды з 29 жніўня 2011 года па 4 верасня 2011 года Ганцавіцкі раённы камітэт грамадскага аб’яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” праводзіць дабрачынную акцыю "Падарунак да Дня беларускага пісьменства”. У рамках акцыі гімназія, школы, дзіцячыя садкі Ганцавіцкага раёна, Ганцавіцкая дапаможная школа-інтэрнат, а таксама Ганцавіцкі прафесійны ліцэй сельгасвытворчасці атрымаюць камплекты вучэбных выданняў ад раённай арганізацыі "БРСМ”.
1 верасня ў Дзень ведаў першы сакратар Ганцавіцкага РК ГА "БРСМ” Аляксандр Занька наведаў Дзяніскавіцкую САШ, ВПК Будчанская я/с-САШ, Чудзінскую САШ і ўручыў камплекты вучэбных выданняў ад раённай арганізацыі "БРСМ”. | |
Просмотров: 792 | |