08:49 У «Зубраняці» | |
27 студзеня пераможцы і ўдзельнікі рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” сустрэнуцца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” з адоранымі дзецьмі з Сірыі. Падчас сустрэчы прадстаўнікі БРСМ і БРПА раскажуць сірыйскім дзецям пра арганізаваны ў Беларусі маладзёжны рух. Цэнтральнай падзеяй стане прэзентацыя рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Сярод удзельнікаў прэзентацыі — яго пераможцы па выніках 2015 года Аляксандр Лук’янаў, ад’юнкт факультэта падрыхтоўкі навуковых кадраў, старшы інспектар групы міжнароднага супрацоўніцтва Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь (распрацоўка “Нанакампазіцыйныя матэрыялы на аснове поліэфіру і поліаміду, якія валодаюць перманентнай вогнеўстойлівасцю”) і Максім Кір’янаў, навучэнец 4 курса Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа па спецыяльнасці “Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій для САПР” (распрацоўка “Пальчатка-трэнажор для рэабілітацыі пасля інсульту”) і іншыя. Неабходна адзначыць, што абодва распрацоўшчыка прэзентавалі свае праекты ў 2017 годзе на IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Маскве, а таксама XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Сочы. | |
Просмотров: 535 | |