23:53 Учора на Брэстчыне стартавала абласная інфармацыйная акцыя да Дня прафілактыкі алкагалізму | |
![]() Медыкі, грамадскія арганізацыі, навучальныя ўстановы, органы мясцовай улады і аховы правапарадку агульнымі намаганнямі паспрабуюць данесці да насельніцтва інфармацыю аб наступствах гэтай шкоднай звычкі. Арганізатары мяркуюць, што ў людзей, найперш у моладзі, неабходна фарміраваць негатыўнае стаўленне да спажывання спіртнога, прапагандаваць здаровы лад жыцця і складаць у грамадскай свядомасці ўстаноўку на цвярозасць. Для гэтага будуць арганізаваны "круглыя сталы”, "прамыя тэлефонныя лініі” па пытаннях небяспекі спажывання алкаголю, рызыкі развіцця залежнасці. Запланаваны выставы літаратуры, тэматычныя дыскатэкі, паказы відэафільмаў. Так, 4 ліпеня з 10 да 18 гадзін пройдзе "Дзень адкрытай інфармацыі” на базе аддзела грамадскага здароўя абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, а таксама ў абласным наркалагічным дыспансеры. Арганізатары рэкамендуюць прыпыніць продаж спіртнога на перыяд правядзення акцыі. | |
Просмотров: 516 | |