22:36 УВАГА! Фотаконкурс: “Ганцаўшчына вачамі маладых” | |
“Ганцаўшчына вачамі маладых” — так называцца творчы фотаконкурс, які праводзіцца ў нашым раёне ў рамках Года моладзі. Мэты і задачы яго — стварэнне станоўчага іміджу раёна сярод моладзі, папулярызацыя жыцця насельніцтва рэгіёна, а таксама развіццё мастацкага і эстэтычнага густу, творчых здольнасцей маладых людзей, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі моладзі шляхам мастацкай фатаграфіі, садзейнічанне развіццю маладзёжных ініцыятыў, папулярызацыя фатаграфіі як віду мастацтва. Ён арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з райгазетай “Савецкае Палессе”. Удзельнікамі гэтага фотаконкурсу могуць быць як прафесійныя фатографы, так і фотааматары, а таксама аўтары, якія не з’яўляюцца арганізатарамі фотаконкурсу, членамі журы. Праводзіцца фотаконкурс з сакавіка па май 2015 года. Пачатак прыёму фатаграфій (конкурсных работ) — з 11 сакавіка 2015 года па 1 чэрвеня 2015 года. Вынікі стануць вядомы ў чэрвені гэтага года. Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях: — “Ганцаўшчына — мая маленькая Радзіма”. Сюды ўваходзяць фотаработы, адлюстроўваючыя прыгажосць, разнастайнасць і ўнікальнасць прыродных ландшафтаў, помнікаў архітэктуры, славутасцей Ганцавіцкага раёна; — “Будучае — гэта мы!”. Гэтую намінацыю прадставяць фотаработы, паказваючыя ўдзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці; — “70 гадоў Вялікай Перамогі”. У яе ўвойдуць фотаработы, адлюстроўваючыя дух перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аўтары маюць права выставіць не больш чым 5 фотаработ у кожнай з намінацый. Дарэчы, адна і тая ж фатаграфія не можа быць прадстаўлена больш чым у адной намінацыі. Удзельнікі фотаконкурсу “Ганцаўшчына вачамі маладых” накіроўваюць свае конкурсныя работы на e-mail: paulbas@tut.by з указаннем намінацыі, назвы работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, нумароў кантактных тэлефонаў. Пасля заканчэння прыёму конкурсных работ журы правядзе пасяджэнне, на якім і вызначыць пераможцаў. Пераможцы фотаконкурсу ў кожнай намінацыі (па адным) будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі. Лепшыя фотаработы будуць размешчаны на сайце і на старонках раённай газеты Савецкае Палессе. | |
Просмотров: 445 | |