З кожным днём набліжаецца знамянальная дата нашай гісторыі — 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Усё менш застаецца сярод нас жывых сведкаў тых грозных і незабыўных дзён. З пяці тысяч ганцаўчан, якія прымалі ўдзел у вайне на франтах, у партызанскіх атрадах, падполлі, сёння ў жывых непасрэдных удзельнікаў баявых дзеянняў у раёне засталося ўсяго каля дваццаці чалавек. Аднак подзвігі герояў не павінны адысці ў нябыт. Пра іх ратную славу павінны ведаць нашчадкі сённяшняга і будучых пакаленняў, на іх прыкладзе выхоўвацца ў духу патрыятызму, любові і адданасці Айчыне. Святы наш абавязак захаваць светлую памяць аб усіх героях Вялікай Айчыннай, зрабіць усё магчымае, каб яна стала неўміручай.
...
Читать дальше »