Главная » 2014 » Июнь » 11 » Віншаванне Ганцавіцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з нагоды заканчэння школы і паспяховай здачы выпускных экзаменаў
10:29
Віншаванне Ганцавіцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з нагоды заканчэння школы і паспяховай здачы выпускных экзаменаў

Дарагія выпускнікі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды заканчэння школы і паспяховай здачы выпускных экзаменаў.

Сёння вы прадстаўляеце тых, хто праз некаторы час будзе забяспечваць стабільнае развіццё і росквіт нашай дзяржавы. З вамі звязаны і самыя лепшыя надзеі аб перспектывах развіцця роднай Ганцаўшчыны.

Будучае ў многім залежыць ад тых ведаў, уменняў і навыкаў, якія вы атрымаеце ў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах. Толькі граматныя, энергічныя, прафесійныя кадры могуць вырашыць важныя сацыяльна-эканамічныя задачы, якія стаяць перад краінай.

Спадзяёмся, што выпускнікі 2014 года змогуць знайсці дастойнае месца ў жыцці, у поўнай меры раскрыць свае здольнасці, прынесці найбольшую карысць грамадству.

Няхай заўсёды вам спадарожнічае поспех і ўдача, збываюцца вашы планы і жаданні! Здароўя вам, упэўненасці ў сабе, творчых пошукаў і адкрыццяў, мірнага неба, шчаслівага жыцця на нашай роднай зямлі!

У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Просмотров: 687 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования