21:28 Вызначым лепшыя "цуды Ганцаўшчыны" разам! | |
У 2009 годзе "Народная газета" распачала праект "Сем цудаў Беларусі". Цяпер у межах гэтага праекта на сайце газеты www.ng.by вядзецца галасаванне. На першым этапе, які ўжо набліжаецца да завяршэння (плануецца, што ён працягнецца да сакавіка), з сямі аб'ектаў архітэктуры, культуры, прыроды, нематэрыальная спадчыны кожнага раёна краіны выбіраюцца па два, якія выйдуць у другі этап (ён будзе працягвацца з сакавіка да мая). На гэтым этапе з раённых лідараў шляхам галасавання на сайце будуць абраня па два аб'екты з кожнай вобласці, якія пасля змогуць прэтэндаваць на званне сямі цудаў Беларусі (будуць абірацца ў маі - чэрвені).
Ад нашага раёна на права называцца адным з цудаў краіны прэтэндуюць наступныя аб'екты: сядзібна-паркавы комплекс Свяжыцкіх у Агарэвічах, Свята-Георгіеўская царква ў Чудзіне (як самая старажытная ў раёне), хутар Шарпутоўшчына, дзе жыў вядомы этнограф Аляксандр Сержпутоўскі, фальклорны ансамбль "Завіца" з Раздзялавіч, вёска Люсіна - першае працоўнае месца Якуба Коласа і месца яго першага кахання, унікальныя беларускія выдмы на дне Ясельдскага мора (гідралагічны заказнік "Падвялікі Мох"), Ізбійскі бор, у якой знайшлі ікону Маці Божай.
У аб'ектаў Ганцаўшчыны ёсць усе шанцы трапіць у рэспубліканскі фінал галасавання. Але гэта ў першую чаргу залежыць ад актыўнасці жыхароў раёна, якія таксама могуць прапанаваць і свае аб'екты, якіх няма ў пераліку на сайце.
Вызначым лепшыя "цуды Ганцаўшчыны" разам! | |
Просмотров: 654 | |