Главная » 2013 » Декабрь » 25 » З дабрынёй у сэрцы
01:04
З дабрынёй у сэрцы

Штогод Ганцавіцкі раённы камітэт ГА "БРСМ” сумесна з раённай піянерскай арганізацыяй праводзяць дабрачынныя акцыі на навагоднія святы і Каляды. І гэты год не стаў выключэннем.

З 16 снежня 2013 года па 15 студзеня 2014 года ў раёне праводзіцца дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды”. Сімвал акцыі — чырвоная рукавічка з сімволікай валанцёрскага руху БРСМ "Добрае сэрца”, якая адлюстроўвае імкненне моладзі Беларусі аддаць часцінку свайго цяпла і акружыць клопатам людзей, якім патрабуецца ўвага і дапамога.

У рамках акцыі для выхаванцаў прытулка, дзяцей-сірот, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзетак, што знаходзяцца на лячэнні ў дзіцячым аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, арганізаваны збор навагодніх падарункаў. А з 26 снежня 2013 года па 15 студзеня 2014 года пройдуць дабрачынныя мерапрыемствы з уручэннем дзеткам падарункаў ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

Удзельнікі валанцёрскага руху БРСМ "Добрае сэрца” звяртаюцца да жыхароў Ганцаўшчыны з заклікам не заставацца раўнадушнымі і прыняць актыўны ўдзел у акцыі. Давайце разам дапаможам у здзяйсненні жаданняў кожнага маленькага жыхара раёна, які апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Кожны жадаючы можа прынесці салодкія падарункі, школьныя прыналежнасці, адзенне і іншыя рэчы ў райкам ГА "БРСМ” па адрасе: г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 1, кабінет 223. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне 2-38-00.

Просмотров: 475 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования