02:29 «Залатая шайба» вызначыць лепшую дваровую хакейную каманду сталіцы | |
6 лютага на Малой арэне ў “Чыжоўка-Арэна” адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця XIX гарадскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба». Суарганізатарам мерапрыемства выступае Мінскі гарадскі камітэт БРСМ. У фінальных гарадскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай удзельнічаюць 18 аматарскіх каманд, якія сталі пераможцамі папярэдніх раённых спаборніцтваў, — па адной камандзе ад кожнага раёна ў малодшай (2004/2005 г.н.) і старэйшай (2002/2003 г.н.) узроставых групах . У ліку ганаровых гасцей цырымоніі адкрыцця — прадстаўнікі Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ, упраўленя спорту і турызму Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, хакейнага клуба “Юнацтва”. У ходзе цырымоніі адкрыцця адбудзецца прадстаўленне каманд-удзельніц і сімвалічнае ўкіданне першай шайбы турніру. Падтрымае юных хакеістаў сваім выступленнем саліст Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Дзмітрый Качароўскі, а таксама пераможцы галасавання гледачоў на Нацыянальным адборы на “Еўрабачанне-2017” гурт “Proвокация”. У гэты ж дзень адразу пасля заканчэння цырымоніі стартуюць першыя матчы: з 14.30 да 15.45 — “Грыфоны” (Цэнтральны раён) супраць “Мядзведзя” (Маскоўскі раён); з 15.45 да 17.00 — “Атлетык” (Савецкі раён) супраць “Метэора” (Кастрычніцкі раён); з 17.15 да 18.30 «Беркут» (Фрунзенскі раён) супраць “Хардзі” (Ленінскі раён). Даведка. Гарадскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзяцца ўжо ў 19 раз з мэтай паляпшэння фізкультурна-спартыўнай работы, умацавання здароўя і ўключэння моладзі ў заняткі фізкультурай і спортам, папулярызацыі хакея. Выключнае патрабаванне спаборніцтваў — удзел толькі дваровых хакейных каманд. “Сёння чэмпіянат двара — заўтра чэмпіянат свету» — такі дэвіз турніру. Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда | |
Просмотров: 565 | |