13:19 Зарніца – 2012 | |
На базе СШ №3 г. Ганцавічы прайшла раённая ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца-2012”. Гэтае спаборніцтва стала на Ганцаўшчыне традыцыйным і ўжо на працягу многіх гадоў прыцягвае да сябе ўвагу юнакоў і дзяўчат раёна. Сёлета ў гульні прынялі ўдзел 10 агульнаадукацыйных устаноў раёна, якія спаборнічалі паміж сабой у 7 конкурсах. Спачатку каманды павінны былі прадставіть на суд агляд страявой падрыхтоўкі і песні. Затым удзельнікі гульні спаборнічалі паміж сабой у ваенна-патрыятычнай эстафеце, медыка-санітарнай падрыхтоўцы, а таксама ў конкурсах "Старонкі гісторыі”, "Снайпер”. Юнакі і дзяўчаты стваралі баявыя лісткі і дэманстравалі сваю агітбрыгаду. Трэба адзначыць, што напружаная барацьба паміж камандамі адбывалася на працягу кожнага з этапаў гульні і пераможцу вызначыць было нялёгка. У выніку лепшымі на Зарніцы-2012” сталі рабяты з СШ №3. Другое месца – на рахунку Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Трэцяе заваявалі юнакі з Хатыніцкай сярэдняй школы. Пераможцы і прызёры "Зарніцы-2012” былі ўзнагароджаны граматамі Ганцавіцкага РК ГА "БРСМ”. | |
Просмотров: 585 | |