На базе СШ №3 г. Ганцавічы прайшла раённая ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца-2012”. Гэтае спаборніцтва стала на Ганцаўшчыне традыцыйным і ўжо на працягу многіх гадоў прыцягвае да сябе ўвагу юнакоў і дзяўчат раёна.
Сёлета ў гульні прынялі ўдзел 10 агульнаадукацыйных устаноў раёна, якія спаборнічалі паміж сабой у 7 конкурсах. Спачатку каманды павінны былі прадставіть на суд агляд страявой падрыхтоўкі і песні. Затым удзельнікі гульні спаборнічалі паміж сабой у ваенна-патрыятычнай эстафеце, медыка-санітарнай падрыхтоўцы, а таксама ў конкурсах "Старонкі гісторыі”, "Снайпер”. Юнакі і дзяўчаты стваралі баявыя лісткі і дэманстравалі сваю агітбрыгаду.
...
Читать дальше »