10:50 «100 ідэй для Беларусі».Міжрэгіянальны этап | |
У мінулы аўторак, 21 лістапада, у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбыўся міжрэгіянальны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурса “100 ідэй для Беларусі”. Звыш 20 праектаў з Ганцавіцкага, Бярозаўскага, Баранавіцкага раёнаў, а таксама з г. Баранавічы ў 10 намінацыях былі прадстаўлены на суд экспертнага Савета. Пад час мерапрыемства Вайцешык Анастасія, вучаніца 10 “А” класа гімназіі г. Ганцавічы, прадставіла калектыўны вучнёўскі праект “Маршрут Памяці па ваенна-гістарычных месцах Ганцавіцкага раёна”, а таксама акцэнтавала ўвагу на асноўных этапах рэалізацыі патрыятычнага маршруту для арганізацыі экскурсійнай дзейнасці вучняў гімназіі г. Ганцавічы. Неабходна адзначыць, што ў перыяд падрыхтоўкі праекта зроблены фінансавыя падлікі, якія і былі пакладзены ў аснову развіцця гімназічнай бізнес-кампаніі. Дарэчы, вучнёўскае аб’яднанне займаецца арганізацыяй экскурсій сярод вучняў. Творчая група пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара установы адукацыі "Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" Аксаны Юр'еўны Высоцкай прадставіла свой праект «Выхаванне сацыяльна паспяховай асобы ва ўмовах інтэрната». Па выніках конкурсу ганцаўчане атрымалі сертыфікаты і кубкі удзельнікаў, а Вайцешык Анастасія ўзнагароджана сертыфікатам пераможцы ў намінацыі “Сацыяльна-гуманітарны напрамак”, які дае права прыняць удзел у абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". «100 ідэй для Беларусі» - рэспубліканскі маладзёжны конкурс, які існуе з 2011 года, арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Праект накіраваны на пошук лепшых праектаў у розных сферах, якія маглі б быць карысныя для грамадства. Фота - “Наш край”
Видео - Телекомпания «Интекс» | |
Просмотров: 1130 | |