Такое рашэнне змешчана ў пастанове ўрада Беларусі нумар 287 ад 9 сакавіка 2011 года.
Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Ганцавічах 4 верасня 2011 года. Нацыянальны аргкамітэт узначаліў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першую нядзелю верасня ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню ён прайшоў у Полацку, сталіцамі яго былі таксама Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі.
Просмотров:
510
|
Добавил:
Alex
|
Дата:
14.03.2011