22:40 АНОНС ДРУГОГА НУМАРА ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ” 2013 | |
"Калі задумацца пра тое, адкуль цячэ метафізічная плынь у нашай літаратуры, нельга не прыгадаць творчасць Максіма Гарэцкага. Зразумела, што карані беларускай літаратурнай метафізікі растуць не з нашаніўскага перыяду. Да таго былі стагоддзі найскладанейшага суіснавання жанраў свецкай і духоўнай літаратуры, прычым аснову апошняй складаў арыгінальны хрысціянскі сімвалізм”, — так пачынаецца крытычны артыкул Ціхана Чарнякевіча "Максім Гарэцкі і метафізіка”, прысвечаны нашаму слыннаму пісьменніку, літаратуразнаўцу, перакладчыку, чый 120-гадовы юбілей мы адзначалі ў лютым. Часопіс "Маладосць” прапануе розныя іншыя цікавыя публікацыі. Чакаем вас у шэрагу нашых чытачоў і падпісчыкаў. | |
Просмотров: 530 | |