10:21 Асцярожна, галалёд! | |
Рэзкае пахаладанне і змена тэмпературнага рэжыму прыносяць галалёд — асноўную прычыну зімовых траўм. Каб не трапіць у лік пацярпелых, трэба ведаць некалькі правілаў, якія дапамогуць захаваць здароўе. Па магчымасці, старайцеся менш выходзіць на вуліцу ў галалёд. Ідзіце вельмі асцярожна, не спяшайцеся. Выбірайце бяспечныя шляхі, хадзіце там, дзе ёсць асвятленне, менш лёду, дарожкі пасыпаны пяском. Звярніце ўвагу на абутак. Ён павінен быць няслізкім, з устойлівай, лепш гумовай або рыфленай падэшвай. Адмоўцеся ад высокіх абцасаў. Калі ўсё ж абутак слізгае, натрыце падэшву наждачнай паперай, наляпіце лейкапластыр крыж-накрыж або лесвічкай. Не падымайце высока ногі. Перасоўвайцеся як лыжнік, невялікімі крокамі, наступаючы на ўсю падэшву, імкнучыся абыходзіць месцы з нахільнай паверхняй. Не трымайце рукі ў кішэнях. У вас не хопіць часу на тое, каб інстынктыўна выняць іх пры падзенні. Выходзячы на вуліцу, пажылым людзям варта браць з сабой кій з завостраным канцом. Цяжарным жанчынам не варта хадзіць без суправаджэння — у адзіночку занадта небяспечна як для будучай маці, так і для яе дзіцяці. Будзьце ўважлівыя на праезнай частцы дарогі, пераходзьце яе павольна, перабягаючы, можна паслізнуцца і ўпасці. У такой сітуацыі вадзіцелю будзе цяжка затармазіць рэзка, таму што пры галалёдзе тармазны шлях аўтамабіля значна павялічваецца. Пры выхадзе з аўтобуса трымайцеся за рукі. Не даганяйце адыходзячы транспарт, ёсць рызыка паслізнуцца і апынуцца пад коламі. Небяспечна разгульваць па абледзянелых вуліцах у нецвярозым стане — можна атрымаць цяжкія траўмы. Вялікую трывогу выклікаюць ледзяныя горкі. Менавіта на іх вельмі часта траўміруюцца дзеці. Бацькам не варта пакідаць дзяцей без нагляду, неабходна растлумачыць ім правілы паводзін. Нельга з’язджаць з гары, пакуль дзіця не адышло ў бок. Не затрымлівацца ўнізе, з’ехаўшы, тым больш, не стаяць пасярэдзіне горкі і не перабягаць яе. Нельга катацца стоячы ці ўніз галавой і наўмысна перашкаджаць катацца іншым. Памятайце, лепшая прафілактыка траўм — гэта асцярожнасць. Папярэдзіць траўму прасцей, чым забяспечыць аднаўленне свайго здароўя. Беражыце сябе! | |
Просмотров: 565 | |