15:40 Бяспека ў нашых руках! | |
На Брэстчыне праходзіць маладзёжная прафілактычная акцыя “Бяспека ў нашых руках”. Мэта мерапрыемства – інфармацыйная работа з маладымі сем’ямі, напамінак аб тым, каб непаўналетнія дзеці ні ў якім разе не заставаліся ў час летніх канікул без нагляду, а таксама фарміраванне ў моладзі навыкаў бяспечных паводзін на вадзе. Статыстыка сведчыць, што 50 працэнтаў пажараў, якія здарыліся летась з-за дзіцячага свавольства з агнём, зафіксаваны ў час летніх канікул. Арганізатары акцыі: галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, МНС Рэспублікі Беларусь, абласны камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” і абласное ТВВАД. | |
Просмотров: 560 | |