09:38 Час добрых спраў | |
Акцыя добрых спраў “Нашы дзеці” праводзіцца ў Беларусі ўжо больш чым дваццаць гадоў. Увесь гэты час у пераднавагоднія дні для дзетак ладзяцца шматлікія мерапрыемствы і забаўляльныя праграмы. Чарговае такое свята ў рамках акцыі прайшло ў мінулую сераду ў актавай зале гарадской гімназіі. Для дзяцей была падрыхтавана забаўляльная праграма супрацоўнікамі Ганцавіцкага РЦДЮТ. А праводзілася мерапрыемства пры падтрымцы раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, раённага камітэта ГА “БРСМ”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Рабяты шчыра радаваліся добра вядомым персанажам навагодніх свят — Снягурцы, Дзеду Марозу, Бабе Язе і іншым. На ранішніку дзеці шмат танцавалі, спявалі песні і, канечне ж, вадзілі карагоды, з энтузіязмам чыталі вершы навагоднім персанажам, ад якіх і атрымлівалі салодкія падарункі. Ну, а напрыканцы свята навагоднія падарункі чакалі ўсіх рабят. Завітаў на мерапрыемства і намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў. Сяргей Вітальевіч выказаў словы падзякі ўсім, хто штогод дапамагае ў арганізацыі акцыі, а таксама павіншаваў прысутных з надыходзячымі святамі, выказаў самыя добрыя пажаданні (НА ЗДЫМКУ). | |
Просмотров: 608 | |