22:44 Добрымі справамі напоўнім свет | |
![]() На Ганцаўшчыне напярэдадні Новага года члены БРСМ наведалі дзетак, якія апынуліся на бальнічным ложку ў дзіцячым аддзяленні райбальніцы, і парадавалі іх салодкімі падарункамі. У рамках дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды” ўдзельнікі валанцёрскага руху БРСМ "Добрае сэрца” наведваюць дзяцей-сірот, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і дораць ім радасць свята. Таксама ў гарадской гімназіі БРСМ сумесна з выканкамам пры падтрымцы фонду міру правёў навагоднюю ёлку для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Колькі ж радасці было на светлых тварыках дзяўчынак і хлопчыкаў, калі яны ўдзельнічалі ў захапляючым казачным прадстаўленні, якое спецыяльна для іх ладзілі работнікі раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці! Падалося, што тыя салодкія падарункі, якія потым уручылі дзеткам, якраз не самае галоўнае. Намнога важнейшая тая душэўная цеплыня, якую дарылі ўдзельнікі ў зале адзін аднаму. Ад непасрэднасці і адкрытасці рабят, іх шчырага захаплення і радасці сціскалася сэрца. Што ж яшчэ можа быць цудоўнейшым за ўсмешку дзіцяці? По материалам районной газеты "Савецкае Палессе" | |
Просмотров: 629 | |