11:06 Форум валанцёраў | |
31 мая — 1 чэрвеня ў Гомелі адбудзецца Міжнародны маладзёжны форум валанцёраў з удзелам 120 лідараў валанцёрскіх атрадаў руху БРСМ «Добрае Сэрца”, Еўрапейскай валанцёрскай службы (Рэспубліка Польшча), а таксама кіраўнікоў і экспертаў Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра (Рэспубліка Беларусь), Нацыянальнага фонду падрыхтоўкі кадраў (Расійская Федэрацыя), Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў г.Мінску. Форум праводзіцца з мэтай далейшага развіцця валанцёрскага руху ў нашай краіне, абмену вопытам на практычных прыкладах, якія стымулююць актыўны ўдзел валанцёраў у добраахвотніцкай дзейнасці, удасканалення ведаў і навыкаў удзельнікаў руху. У сувязі з гэтым у праграму міжнароднага навучальнага мерапрыемствы ўключаны прэзентацыі дасягненняў валанцёраў “Кірмаш метадаў” і іх ініцыятыў; трэнінгі на тэмы асаблівасцяў матывацыі на добрыя справы, тэхналогій працы з валанцёрамі; майстар-класы па праектным менеджменце; дзелавыя гульні на камандаўтварэнне, тайм менеджмент, энерджайзінг. Шэраг мерапрыемстваў запланаваны на Міжнародны Дзень абароны дзяцей. Прымяніць набытыя ў ходзе трэнінгаў і майстар-класаў методыкі на практыцы ўдзельнікі форуму змогуць падчас наведвання выхаванцаў Гомельскага дзіцячага дома, Гомельскага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра, Улукаўскай дапаможнай школы-інтэрната, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Гомеля. Акрамя таго, сумесна з ГА “Беларускі фонд міру” ў п. Красный Бераг Жлобінскага раёна валанцёры прымуць удзел у патрыятычнай акцыі памяці і смутку,прысвечанай 10-годдзю адкрыцця мемарыяла «Дзецям — ахвярам фашызму”. У “Дзіцячай Хатыні” маладыя людзі ўскладуць да мемарыяла кветкі, ушануюць хвілінай маўчання памяць закатаваных фашыстамі дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Цэнтральным мерапрыемствам форуму стане рэспубліканскі этап дабрачыннага марафону «Усе фарбы жыцця для цябе” ў Гомелі ў падтрымку чатырохгадовага Славы Жакоўскага, хворага на анкалогію. Арганізатарамі форуму выступаюць Цэнтральны і Гомельскі абласны камітэты Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. | |
Просмотров: 434 | |