21:00 «Калядная ёлка — нашы дзеці» | |
24-ы год запар у светлае свята Божага Нараджэння мерапрыемствы дабрачыннай акцыі «Калядная ёлка — нашы дзеці» традыцыйна адкрые Калядная літургія ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Сёлета храм гасцінна расчыніць дзверы для больш чым чатырохсот юных талентаў з Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, Буда-Кашалёўскага, Нараўлянскага, Хойніцкага, Мазырскага раёнаў Гомельскай вобласці, Краснапольскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага Магілёўскай вобласці. Усе гэтыя адораныя дзеці сталі ў 2017 годзе фіналістамі XXXІ Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця: у будучыню — з надзеяй». Мітрапаліт Павел павіншуе дзяўчынак і хлопчыкаў з надышоўшым святам усёдаравання, светлых пачуццяў і любові, здзейсніць малітву за дзяцей Беларусі і блаславіць удзельнікаў сустрэчы. Пасля ў Белдзяржцырку юныя госці беларускай сталіцы акунуцца ў атмасферу чараўніцтва і прыгод, а героі «Навагодняй казкі» дзеля выратавання ўсімі любімага свята пройдуць праз мноства выпрабаванняў, будуць змагацца са злымі сіламі і сустрэнуцца з сапраўдным Дзедам Марозам. Перад пачаткам святочнага прадстаўлення на арэне цырка на адрас удзельнікаў «Каляднай ёлкі» прагучаць прывітанні і віншаванні з Новым годам і Калядамі ад арганізатараў дабрачыннага праекта. Кульмінацыяй свята стане ўручэнне дзецям салодкіх падарункаў. Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда | |
Просмотров: 617 | |