23:07 Каманда лёгкаатлетаў Ганцавіцкай дапаможнай школы-інтэрнат у ліку лепшых | |
У Афінах закончыліся Сусветныя спецыяльныя Алімпійскія гульні для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
У іх удзельнічалі 9700 спартсменаў са 172 краін. Каманда Беларусі была сфарміравана на базе Ганцавіцкай дапаможнай школы-інтэрната, у якую ўвайшлі трое навучэнцаў і выкладчык фізічнай культуры, які і займаўся іх падрыхтоўкай.
На алімпіядзе А.Занька заваяваў "золата” у скачках у даўжыню і "серабро”- у бегу на 400 м. Марына Пошва стала бронзавым прызёрам у скачках у даўжыню. Лёгкаатлеты з Ганцавіч былі ў ліку лепшых.
Віншуем рабят! | |
Просмотров: 584 | |