08:27 "Лепшы юнкар Брэстчыны" з Ганцавіч! | |
У Баранавічах прайшла цырымонія ўзнагароджання па выніках штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, гарадскіх і раённых газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі рэдактары рэгіянальных СМІ, уласныя карэспандэнты друкаваных выданняў і тэлебачання, пераможцы штогадовага спаборніцтва. Прыемна, што ў ліку лепшых аказалася і юны карэспандэнт “Савецкага Палесся” Ангеліна Занька. Выпускніца СШ № 3 і ўдзельніца аб’яднання па інтарэсах “Юны рэпарцёр” РЦДЮТ актыўна супрацоўнічала з раённай газетай, таму яе кандыдатуру было вырашана вылучыць на конкурс. У выніку, Ангеліна стала пераможцай у намінацыі “Лепшы юнкар Брэстчыны” і на цырымоніі атрымала дыплом з рук намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алега Вялічкі (НА ЗДЫМКУ). Наперадзе ў цяпер ужо абітурыенткі — паступленне ў Інстытут журналістыкі БДУ, дзе дзяўчына будзе надалей спасцігаць азы прафесіі. Віншуем Ангеліну з перамогай і жадаем творчага натхнення, поспехаў ва ўсіх планах і марах! Фота Валерыя КАРАЛЯ (абласная газета “Заря”). | |
Просмотров: 517 | |