15:57 “Мама – першае слова…” | |
У межах раённай акцыі БРСМ “Цяпло сардэц для нашых МАМ”, прысвечанай Дню маці ў пярвічнай арганізацыі Грамадскага аб'ядння "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ўстановы адукацыі “Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” праведзены святочныя мерапрыемствы. Неабходня адзначыць, што ў рамках акцыі былі арганізаваны і праведзены: конкурс малюнкаў “Усмешка матулі”; акцыя “Павіншуй матулю” пад кіраўніцтвам актыва БРСМ, у ходзе якой вучні школы рыхтавалі віншавальныя паштоўкі сваім мамам, якія пасля актыў БРСМ передаваў мамам; віншавльны марафон “Павіншуем мам разам” – члены БРСМ павіншавалі мам пад час бацькоўскага схода сувенірамі; “Конкурс чытальнікаў вершаў пра маці”; літаратурна-музычны альбом “Мая мама лепшая ў свеце”; майстэр-класы мам і бабуль-умеліц па вышыванні рушнікоў і пляценнні паясоў; канцэртная праграма “Любімым мамам”, якую вучні школы пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Цялушко Н.А. і актыва БРСМ падрыхтавалі сваім мамам і бабулям пасля агульнашкоьнага бацькоўскага схода. Увогуле, усе мерапрыемствы, якія правялі рабяты - сталі сапраўным падарункам для іх матуль. | |
Просмотров: 504 | |