16:45 Месячнік па добраўпарадкаванні | |
У ходзе падрыхтоўкі і правядзення месячніка пастаянна дзеючая раённая камісія па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні належнага парадку сумесна з зацікаўленымі службамі правядуць камісійнае абследванне тэрыторый, выявяць праблемныя месцы і забяспечаць замацаванне прадпрыемстваў і арганізацый для навядзення там належнага парадку, а таксама арганізуюць работу з насельніцтвам па падтрыманні чысціні і парадку на тэрыторыях індывідуальных домаўладанняў, шматкватэрных жылых дамоў і населеных пунктаў, прыцягненні навучэнцкай моладзі да выканання работ па азеляненні. Вопыт правядзення падобных мерапрыемстваў у мінулыя гады сведчыць аб тым, што пасля іх нашы вёскі, аграгарадкі і райцэнтр значна прыгажэюць. Ды і самі жыхары, папрацаваўшы сваімі рукамі на добраўпарадкаванні, потым беражней адносяцца не толькі да сваіх уласных кватэр, але і праяўляюць больш клопату аб парадку на вуліцах і каля жылых дамоў. | |
Просмотров: 458 | |