Галоўнае — паспець! Да 24 снежня ў любым паштовым аддзяленні краіны, а таксама ў крамах "Саюздрук” можна аформіць падпіску на паўгоддзе або на любы месяц на літаратурна-мастацкі часопіс "Маладосць” — і тады ў вашу паштовую скрынку кожны месяц будуць трапляць цікавая проза, кранальная паэзія, жвавыя і актуальныя нататкі пра жыццё, а таксама светлы і добры настрой.
"Маладосць” у новым годзе прадстаўляе:
• Абмеркаванне надзённых тэм — у рубрыцы "Клуб рэдактараў”
• Калонка "Ад рукі” — почыркі знакамітых сучаснікаў
• Новы "Каляндарык”: што было — і што будзе
• Літкрытыка з… (інтрыга захоўваецца!)
"Маладосць” у №1 прапануе:
• Пераглядзець спадчыну Каліноўскага
• Прааналізаваць сучасны тэатр
• Пазнаёміцца з "Паўлінкай”
• Пачытаць нататкі ўнучкі Коласа
• Зазірнуць ў скарбніцу Радзівілаў
Кошт падпіскі — ад 9 800 рублей!
Прыгожая, цікавая, захапляльная:
у поўным сэнсе ваша — "Маладосць”!