Главная » 2014 » Ноябрь » 15 » Падведзены вынікі трэцяга працоўнага семестра Брэсцкай вобласці
21:40
Падведзены вынікі трэцяга працоўнага семестра Брэсцкай вобласці

Студэнцкія атрады – гэта лепшыя гады жыцця, праведзеныя ў коле сяброў. Трэці працоўны семестр – самы доўгачаканы ў жыцці студэнтаў, нягледзячы на тое, што экзамен у ім самы складаны – экзамен на сталасць, адказнасць і мужнасць. І тым, хто сабраўся на святой зямлі Брэсцкай крэпасці, на плошчы Цырыманіялаў перад Вечным агнём, гэты экзамен аказаўся па сілах! Менавіта тут адбылося падвядзенне сёлетніх вынікаў работы студэнцкіх атрадаў, а пераможцам уручылі граматы, каштоўныя падарункі і кубкі абласнога штаба студэнцкіх атрадаў.

Ва ўрачыстым закрыцці трэцяга працоўнага семестра прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, ветэраны камсамольскага руху, лепшыя наймальнікі, актыў студэнцкіх атрадаў.

– Дзякуючы вашай руплівасці, працавітасці, уменню, ствараліся вельмі важныя аб’екты народна-гаспадарчага комплексу, аказваліся сур’ёзныя і патрэбныя нашым людзям паслугі, – падкрэсліў у сваім выступленні перад студэнтамі Леанід Цупрык, намеснік старшыні аблвыканкама. – І хоць працоўны семестр 2014-га аб’яўлены закрытым, мы будзем лічыць гэта стартавай пляцоўкай у будучы сезон.

Хлопцы і дзяўчаты прызнаюцца, што такое паглыбленне ў будучую прафесійную сферу, як удзел у студатрадах, добры спосаб зразумець, у якой галіне ведаў яшчэ недастаткова, што неабходна дапрацаваць і якія прабелы ўхіліць, каб, скончыўшы ВНУ, быць адукаваным і максімальна падрыхтаваным спецыялістам. Не апошняя роля ў студатрадаўскім руху належыць і матэрыяльным складальнікам. Юнакі і дзяўчаты рады магчымасці папоўніць сваю асабістую грашовую скарбонку, а таму ахвотна запісваюцца ў шэрагі будаўнічых, валанцёрскіх, педагагічных і іншых працоўных брыгад.

– Я ўдзельнічаю ў студэнцкім атрадзе ўжо ў другі раз. Для мяне гэта не проста спосаб зарабіць грошы, але і магчымасць знайсці новых сяброў, згуртавацца з імі ў адзін калектыў і працаваць на карысць сабе і людзям, паглядзець, што я магу, а галоўнае, як гэта –
працаваць, зарабляць свае грошы, – распавёў Яўген Пракапук, прадстаўнік будаўнічага атрада БрДТУ – пераможцы ў намінацыі ”Лепшы будаўнічы атрад Брэсцкай вобласці”.

На ўрачыстай цырымоніі словы падзякі гучалі ў адрас тых, хто забяспечыў студэнтам працоўныя месцы і магчымасць выпрабаваць прафесійныя сілы. Дарэчы, у гэтым годзе пераможцай у намінацыі “лепшы наймальнік Брэсцкай вобласці ў арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў” стала ААТ “Палессежылбуд”,
адзначаны і будаўнічы трэст №8. На яго аб’ектах працавалі больш за 400 студэнтаў. А вось Баранавіцкі гарадскі камітэт БРСМ штогод лідзіруе ў арганізацыі экалагічных атрадаў. Больш за 150 хлопцаў і дзяўчат добраўпарадкоўвалі горад на аб’ектах ЖКГ.

Упершыню лепшыя прадстаўнікі сельскагаспадарчых атрадаў – навучэнцы УА “Высокаўскі аграрна-тэхналагічны каледж” – былі адзначаны ўзнагародай на абласным свяце “Дажынкі – 2014”.

Лепшым камандзірам сярод студэнцкіх атрадаў вобласці названа студэнтка БрДУ імя
А.С. Пушкіна Марыя Сівякова. Лепшым педагагічным студэнцкім атрадам стаў педагагічны атрад штаба працоўных спраў БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Студэнцкія атрады Брэстчыны актыўна працавалі і за межамі Беларусі: атрад тэхнічнага ўніверсітэта, напрыклад,  пабываў на Усерасійскай маладзёжнай будоўлі на Ямале, зводны студэнцкі педагагічны атрад –
у Краснадарскім краі Расіі.

Што такое працоўныя студэнцкія атрады, многія ведаюць не па чутках. Моладзь ахвотна прыняла ўдзел у сёлетнім трэцім працоўным семестры, чым заслужыла пашану і павагу.

Сабіна ГАРАЕВА, “НТ”.

Просмотров: 584 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования