17:11 Падвялі вынікі работы за мінулы год | |
9 лютага, аўторак, адбыўся XIX Пленум Ганцавіцкага раённага камітэта Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дзе была разгледжана дзейнасць раённай моладзевай арганізацыі за мінулы год і вызначаны перспектывы далейшага развіцця на 2021 год. У сваім дакладзе Аляксандр Занька, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» адзначыў актыўны ўдзел актыву моладзевай арганізацыі ў раённый, абласных, рэспубліканскіх праектах, акцыях і мерапрыемствах 2020 года, а таксама ўручыў узнагароды пераможцам і ўдзельнікам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшую эмблему, фатаграфію, малюнак, верш, эсэ арт-эстафеты «Слова першае ў жыцці ...». А таксама сертыфікат удзельніка абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі» і падарунак атрымала Юлія Захарчэня, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Ганцавічы». ФОТАРЭПАРТАЖ: Інфармацыйная падтрымка: САВЕЦКАЕ ПАЛЕССЕ | |
Просмотров: 272 | |