18:00 Партрэтная галерэя | |
Партрэтная галерэя — праект Музея гісторыі камсамольскага і маладзёжнага руху Рэспублікі Беларусь, прысвечаны 100-годдзю маладзёжнага руху. Ён аб’яднаў актывістаў БРСМ у пошукава-даследчай працы па яго вывучэнню. Вынікам рэалізацыі першай часткі праекта стала стварэнне новай тэматычнай экспазіцыі. У Рэспубліканскім доме моладзі будуць прадстаўлены 24 графічных чорна белых партрэта з выявамі першых сакратароў ЦК ЛКСМ Беларусі, выкананых студэнтамі мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў. Карціны фармату А2 размешчаны ў храналагічным парадку. У экспазіцыю ўвайшлі партрэты Майсея Ахманава, Льва Соскіна, Міхаіла Зімяніна, Кірыла Мазурава, Пятра Машэрава, Аляксандра Аксёнава, Генадзя Жабіцкага, Аляксея Крыўдэнкі і іншых маладзёжных лідараў, якія адыгралі значную ролю ў гісторыі, станаўленні і развіцці маладзёжнага руху краіны. Даследчая работа працягваецца. У будучым экспазіцыя будзе пашырана. Плануецца, што абноўлены Музей гісторыі камсамольскага і маладзёжнага руху Рэспублікі Беларусь пачне сваю работу ў кастрычніку гэтага года. Пасля ўрачыстай цырымоніі адбудзецца першае пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю камсамола. | |
Просмотров: 383 | |