08:47 Праект «Уладар вёскі» можа набыць міждзяржаўны статус | |
Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісаны грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і асацыяцыяй «Саюз сельскай моладзі Польшчы» ў рамках сяброўскага візіту беларускай маладзёжнай дэлегацыі ў суседнюю краіну. Дакумент дае магчымасць рэалізацыі сумесных міжнародных праектаў і праграм для розных катэгорый моладзі ў галіне добраахвотніцтва, занятасці, падтрымкі інавацыйнай і навуковай дзейнасці маладых людзей, развіцця маладзёжнага прадпрымальніцтва. Таксама прадстаўнікі маладзёжных арганізацый абмеркавалі пытанне ўмацавання сямейных традыцый і замацавання маладых сем’яў на вёсцы. У прыватнасці, з мэтай папулярызацыі сельскагаспадарчай працы і быту, павышэння ролі і значэння сям’і бакі дамовіліся аб магчымай рэалізацыі сумеснага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі». Такім чынам, у найбліжэйшы час ён можа рэспубліканскі статус змяніць на міжнародны. У перспектыве арганізацыі маюць намер рэалізоўваць праекты па лініі праграмы Erasmus+, у якой удзельнічаюць як Саюз сельскай моладзі Польшчы, так і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Узаемадзеянне маладзёжных арганізацый Беларусі і Польшчы працягваецца ўжо не адзін год і перспектыўнасць гэтых адносін пацвярджаецца паспяхова рэалізаванымі праектамі. Так, з 2012 года Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ сумесна з ССМП праводзіць недалёка ад польскага горада Бяла Падляска, дзе ў верасні-кастрычніку 1941 года ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных «Шталаг-307» былі расстраляныя і закатаваныя фашыстамі больш за 130 тысяч воінаў Чырвонай Арміі, штогадовыя валанцёрскія акцыі па добраўпарадкаванні пахаванняў савецкіх ваеннапалонных. На пастаяннай аснове ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з Еўрапейскім цэнтрам адукацыі і выхавання Польшчы, рэгулярна праводзяцца міжнародныя валанцёрскія форумы па праграме Erasmus+, рэалізуюцца праграмы культурнага абмену паміж моладдзю Беларусі і Польшчы. Толькі ў 2017 годзе рэалізавана тры падобныя праекты з удзелам моладзі Беларусі, Венгрыі, Германіі, Польшчы і інш. Акрамя таго, па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва з Бяльскім паветам вядуцца перагаворы аб рэалізацыі новых маладзёжных праектаў. Даведка. Саюз сельскай моладзі Польшчы з’яўляецца профільнай маладзёжнай сельскагаспадарчай арганізацыяй і аб’ядноўвае хлопцаў і дзяўчат з сельскіх абшчын. На сённяшні дзень колькасць яго членаў складае каля 10 тысяч маладых аграрыяў. Арганізацыя заснавана ў 1928 годзе. З 1996 года яна з’яўляецца паўнапраўным членам Еўрапейскага савета маладых фермераў і клубаў 4H, у якім знаходзіцца 25 еўрапейскіх арганізацый, і членам Польскага савета маладзёжных арганізацый. | |
Просмотров: 558 | |