14:21 Праграма “Допінг” супраць наркотыкаў | |
З 13 па 17 лістапада 2017 года на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна, як і па ўсёй рэспубліцы, праводзіцца другі этап спецыялізаванай праграмы “Допінг”, якая прадугледжвае рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне, выяўленне і раскрыццё злачынстваў, звязаных з паступленнем у незаконны зварот лекавых сродкаў, якія ўтрымліваюць у сваім складзе наркатычныя і псіхатропныя рэчывы.
Асноўнымі задачамі спецыяльнай праграмы з’яўляюцца прафілактыка і выяўленне крадзяжоў наркатычных сродкаў з аб’ектаў іх вытворчасці і захоўвання, не дапушчэнне парушэння правілаў уліку, захоўвання і рэалізацыі наркаўтрымліваючых медыцынскіх прэпаратаў, выяўленне фактаў падробкі рэцэптаў і іншых дакументаў на атрыманне наркаўтрымліваючых медыцынскіх прэпаратаў. Усе гэтыя дзеянні цягнуць за сабой крымінальную адказнасць, прадугледжаную артыкуламі 327, 328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Паважаныя грамадзяне! Аб усіх вядомых фактах, звязаных з “уцечкай” медыцынскіх псіхатропных прэпаратаў з легальнага звароту ў нелегальны, вы можаце паведаміць у Ганцавіцкі РАУС па тэлефонах +375-44-566-13-22, 2-17-42, або 102. Віктар МАЛЯЎКА, старшы аперупаўнаважаны Ганцавіцкага РАУС, старшы лейтэнант міліцыі. | |
Просмотров: 454 | |