12:38 Раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла” | |
27 жніўня ў рамках раённага свята "Дажынкі - 2017" ў аграгарадку Кукава Ганцавіцкага раёна адбудзецца раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла”. У конкурснай праграме мерапрыемства прымуць удзел маладыя сем’і з сельскіх населеных пунктаў Ганцавіцкага раёна. Яны паспрачаюцца паміж сабой за права быць сапраўдным уладаром сваёй вёскі: удзельнікі будуць спаборнічаць у разнастайных конкурсах. Пачатак: 15.00 Месца правядзення: ДУА "Кукаўская сярэдняя школа" (прышкольная тэрыторыя). Нагадаем, што сям’я, якая стане пераможцай, атрымае пуцёўку на аналагічныя абласныя спаборніцтвы, якія пройдуць у г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна 2 верасня 2017 года. | |
Просмотров: 382 | |