23:34 "Скураны мяч" | |
У рамках спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства на мінулым тыдні, з 31 мая па 3 чэрвеня, прайшоў раённы турнір па футболу "Скураны мяч".
У ім прынялі ўдзел каманды навучальных устаноў раёна дзвюх узроставых груп. У старэйшай, дзе гулялі хлопчыкі 1996 - 1997 гадоў нараджэння, перамогу святкавала каманда Люсінскага дзіцячага сада- сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, другое месца заваявалі футбалісты з САШ № 2 райцэнтра, трэцяе - Хатыніцкай САШ. Не аддалі перамогу іншым і малодшыя аматары актыўнага адпачынку з Люсіна 1998-1999 гадоў нараджэння, якія ў сваёй узроставай групе таксама сталі першымі. На другую і трэцюю прыступку п'едэстала ўзняліся адпаведна каманды САШ № 1 і САШ № 3 г.Ганцавічы.
Аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, уручыў пераможцам і прызёрам кубкі і граматы. А лепшыя футбалісты па выніках гульняў узнагароджаны памятнымі сувенірамі Ганцавіцкага РК ГА "БРСМ" | |
Просмотров: 624 | |