22:29 Стартуе Кубак раёна па міні-футболе | |
Па рэгламенце турніру ў фінальны этап, гульні якога пачнуцца 21 сакавіка, адразу трапілі каманды, якія занялі першыя шэсць месцаў па выніках чэмпіянату раёна: гэта футбалісты “Будаўніка — ПМК-14”, “Камунальніка”, “Бальшавіка”, “Хатыніч”, “ПМС” і “ДЮСШ-1”. Па выніках папярэдняга этапа да вышэйзгаданых дружын далучацца яшчэ дзве каманды. Менавіта гэтыя восем каманд і вызначаць пераможцу спаборніцтваў. Запрашаем усіх аматараў футбола ў спартыўную залу СШ № 1 паназіраць за гульнямі Кубка раёна і падтрымаць каманды. | |
Просмотров: 551 | |